Прывітанне ўсім, хто жадае падрыхтавацца да алімпіяды па беларускай мове

среда, 12 апреля 2017 г.

Алімпіяда

1.Вызначце, колькі зычных гукаў у кожным слове.

Аб`езчык, дожджык, заінець, салаўі, сшытак.

Даведка.
      [Абйэшчык] – 5
      [Дошчык] - 4
      [Зайін`эц`] - 4
      [Салаўйі] - 4
      [Шытак] - 3

2. Вызначце пятае “Лішняе” і абгрунтуйце сваю думку.

а) Воблачнасць, вобраз, волас, восень, востараў
б) Вугал, вузел, вулей, вулкан, вуха

Даведка.
    а) волас (у гэтым слове гук [в] не з`яўляецца прыстаўным)
    б) вулкан (у гэтым слове гук [в] не з`яўляецца прыстаўным).

3. Запішыце без назваў дзень за днём пяць дзён тыдня.

 Даведка.
     Пазаўчора, учора, сёння, заўтра, паслязаўтра.

4. Растлумачце значэнне выдзеленых у тэксце слоў, запісаўшы іх у пачатковай форме.
Ветрык краскі чуць калыша,
Травы шалясцяць,
Луг зялёны жыццём дыша –
Конікі трашчаць.
У лозах шчэбет не сціхае,
Шум стаіць і свіст,
У яркім бляску спачывае
На ракіце ліст.
                          (Якуб Колас)




Даведка.
Краска – кветка;
конік – насякомае, якое скача і пры гэтым стракоча крыламі;
лаза – кусты некаторых парод вярбы;
ракіта – дрэва або вялікікуст.

5. Растлумачце фразеалагізмы:
Блізкі свет –
Кату па пяту –
Абое рабое –
Языкамі званіць –
Лахі пад пахі –

 Даведка.
Блізкі свет –  далёка
Кату па пяту – маленькі, невысокі
Абое рабое – аднолькавыя
Языкамі званіць – гаварыць абышто, пляткарыць
Лахі пад пахі – вельмі паспешліва, нядоўга збіраючыся.

6. Запішыце лічбы словамі:

Каля 235кг, у 587 скрынках, звыш 860000 рублёў.

Даведка.
    Каля двухсот трыццаці пяці кілаграмаў, у пяцістах васьмідзесяці сямі скрынках, звыш васьмісот шасцідзесяці тысяч рублёў.

7. Запішыце беларускія адпаведнікі да наступных рускіх словазлучэнняў.
                      Мои родители, с нашей собакой, кем – то недоволен,
                       некем заменить, свои произведения.
Даведка.
Мае бацькі, з нашым сабакам, незадаволены некім, няма кім замяніць, свае творы.

8. Выпішыце з тэксту назоўнікі трэцяга скланення, пастаўце іх у форме творнага склону адзіночнага ліку.
Вечарэее. Дрэмле наваколле.
Пахне даўкай спеласцю палын.
Хлапчукі на конях едуць полем,
Як героі тураўскіх былін.
І туман плыве па-над ракою,
І над лесам – сполахі зарніц…
Прэч вы, здані! Не таптаць ніколі
Нашай нівы ботам чужаніц.
                                                                  (Хведар Жычка)         
Даведка. Спеласць – спеласцю, здань – зданню.

9. Пастаўце ў форме творнага склону словазлучэнні:
      горад Рагачоў, пісьменнік Лужанін, горад Шчучын, паэт Куляшоў.

Даведка.  Горадам Рагачовам, пісьменнікам Лужаніным, горадам Шчучынам, паэтам Куляшовым.

10.Прачытайце тэкст. Вызначце яго тып. Назавіце мастацкія прыёмы і
      сродкі, што выкарыстоўвае аўтар. Ці пазналі вы, адкуль узяты
      радкі? Калі так, запішыце назву твора.

     Зямля! Маці наша! Чуецца заўсёды і ўсюды тваё цёплае жыватворнае дыханне, каторае мёдам па жылах разліваецца…
     Усе мы дзеці твае: і расліна, і жывёла, і чалавек…
     Усіх ты нас родзіш, усе мы жывём на табе, усіх ты нас і зноў     прымаеш.

Даведка. Тып тэксту – апісанне.
Моўныя сродкі: зваротак - Зямля! Маці наша!
Сказ з аднароднымі членамі: Усе мы дзеці твае: і расліна, і жывёла, і чалавек…
Эпітэты: жыватворнае дыханне.
Метафара: усіх ты нас і зноў прымаеш, дыханне разліваецца.
Параўнанне: мёдам па жылах разліваецца.
Назва твора – “ Зямля”

      
Максімальная колькасць балаў за кожнае заданне -  2 балы.

пятница, 31 марта 2017 г.

1. Запішыце ў транскрыпцыі, як вымаўляецца прыназоўнік без у наступных словазлучэннях.
Змайстраваў без  клею, размаўлялі без жартаў, напісаў без чарнавіка, лячэнне без болю, убачыў без бінокля.
2. Запішыце ў транскрыпцыі, як вымаўляецца прыназоўнік з у наступных словазлучэннях.

Аладкі з яблыкамі, прыехаў з поўначы, сустрэўся з  журналістам, выйшлі з гімназіі, выпісаў з часопіса.

вторник, 7 марта 2017 г.

   Знайдзіце асаблівасці сінтаксічнай арганізацыі паміж словамі (у параўнанні з рускай мовай) у прыведзеных прыказках, фразеалагізмах
1)    Па смачным кусе вады нап’юся (Па смачным кусе вады нап’юся, ‘па заканчэнні, здзяйсненні чаго-н., у руск. мове афармляецца пры дапамозе прыназоўніка после).
2)    За Саса было досыць хлеба й мяса, а як прыйшоў Панятоўскі – хлеб стаў не такоўскі. (За Саса было досыць хлеба й мяса, а як прыйшоў Панятоўскі – хлеб стаў не такоўскі; абазначэнне асобы, ў перыяд дзейнасці якой што-н. адбываецца, у руск. мове афармляецца пры дапамозе прыназоўніка пры)
3)    Хто ўсім паддакуе, таму ніхто не дзякуе (Хто ўсім паддакуе, таму ніхто не дзякуе; дзякаваць каму-н. і благодаріть кого-л.
4)    Еду ў Рыгу па соль, па скрыгу (Еду ў Рыгу па соль, па скрыгу; мэтавыя адносіны ў рускай мове афармляецца пры дапамозе прыназоўніка за: ехать за чем-л.)
5)    Хто з каго смяецца, той таму і застаецца (Хто з каго смяецца, той таму і застаецца; смяяцца з каго-н. і смеяться над кем-л.)
6)    З гультаём пажаніцца – лепей задавіцца (пажаніцца з кім-н. і женіться на ком-л.)
7)    Шчасцем у грыбы ходзяць (хадзіць у грыбы, ягады і ходіть за грібамі)

8)    Благі сусед горш за скулу (параўнанне, супастаўленне каго- ці чаго-н. у рускай мове афармляецца беспрыназоўнікавым спосабам: старэйшы за брата – старше брата).

четверг, 9 февраля 2017 г.

Замяніце штучныя, небеларускія словы ў словазлучэннях.
Да рэдагавання
Пасля рэдагавання
цвятная капуста

саставіцель кнігі

вузы дружбы

уцечка вады

“уцечка” мазгоў

учот тавараў

давільны прэс

саветнік рэктара

скромны наведвальнік

сесіённы перыяд

пад’ехала палутарка

цікавы субяседнік

бягучы год


Да прапанаваных лексем запішыце хаця б адно сінанімічнае слова.
блог

выкшталцоны

бодзігард

гастарбайтар

бодзібілдынг

гжэчнасць

брыфінг

звяздар

бэбісітар

міленіум


 Выявіце ў сказах Максіма Танка перыфразы і падбярыце аднаслоўныя сінонімы да іх. Запішыце.
            1. Я пастаяў хвіліну на рагу вуліцы, па якой, не спяшаючыся па тратуарах, да самых трамвайных рэек плыў людскі паток. 2. І доўга слухаў я, пра што гаварылі крылатыя госці на мове сваёй. 3. Каб да мёду не дабраўся баравы ласун кудлаты, дзед зрабіў калісьці вулей на лесавіка падобны. 4. Усё больш і больш у небе рэактыўных журавоў, і штучных зор, і спадарожнікаў, і смогавых аблокаў. 5. Прывет табе, зямля Тараса, пявучая зямля братоў, туды плывуць напевы нашы на крылах сонечных вятроў.

Прачытайце сказы і выявіце фактычныя памылкі. Зверху памылкова ўжытых слоў і словазлучэнняў запішыце правільныя.
            1. Багатая куцця ў славян (шчадраванне) вызначалася сапраўдным багаццем абрадавых страў, з якімі ў старажытнасці звязвалі надзею на дабрабыт і здароўе сям’і.
            2. У беларускай архітэктуры флігель з’яўляецца значнай мастацкай дэталлю завяршэння вільчыка даху, шатра, купала і інш.
            3. У перакладзе з грэчаскай мовы філаматы – тыя, хто любіць дабрачыннасць.
            4. Першы твор Максіма Багдановіча – рамантычная паэма “Музыка” – быў надрукаваны ў часопісе “Наша ніва” ў 1917 годзе.
            5. Асноўная задача першага ў гісторыі беларускай лексікаграфіі шматтомнага арфаграфічнага слоўніка беларускай мовы (т.1-5, 1977-84) – адлюстраванне лексіка-семантычнага стану беларускай літаратурнай мовы ад пач. ХХ ст. да 1970-х гг.

 Замест пропускаў запішыце словы, значэнне якія адпавядае кантэкстуальным перыфразам у вершах Максіма Танка.
            Узор: __________ – раскіданая сейбітам пшаніца, каб, летучы ў далёкі вырай позні, было чым пералётным птахам пажывіцца.
            Зоры – раскіданая сейбітам пшаніца, каб, летучы ў далёкі вырай позні, было чым пералётным птахам пажывіцца. –

            1. Ля ракі пенсіянеры –рыбакі ______________ – пругкія антэны – ўбілі ў глей і глядзяць, як ціха кружаць паплаўкі, і як золак разгараецца ў імгле.
            2. __________________ – гэта застылыя горы маўчання, помнікі шхунам разбітым і іх маракам.
            3. __________________ – першыя ластаўкі вясны. Пад яе сонечнымі ласкамі яны пачынаюць плакаць.
            4. Гэй, __________________ – жалезны мой конь, паспяшай!
            5. ______________________ на лістах рабой бярозкі камусьці ліча шэрыя гады. Скажы мне, варажбітка баравая, мо чула дзе ці, можа, знаеш ты; калі да нас свабода завітае, калі з астрогу вернуцца браты?

Назоўнікі рот, вочы з’яўляюцца назвамі частак твару чалавека. Запішыце ў алфавітным парадку яшчэ 10 назоўнікаў, якія адносяцца да гэтай тэматычнай групы.

 Запішыце ў алфавітным парадку, як беларусы называюць пальцы на руцэ.

Наступныя словы размяркуйце па лексіка-семантычных групах (ЛСГ). Укажыце прыкмету, пакладзеную ў аснову групоўкі слоў.
Думаць, нос, абібок, горкі, сабака, чорны, шафа, самалёт, стэлаж, грудзі, лодар, успомніць, чырвоны, рука, уявіць, шыфаньер, патыліца, шніцэль, веласіпед, кіслы, белы, кот, калена, аўтобус, марыць, біфштэкс, кабыла, салодкі, вуха, сервант, маруда, карычневы, пельмені, няўмека, катэр, меркаваць, прэсны, карова, паліца, салёны, рот, параход, аранжавы, ростбіф, авечка, сіні, плоў, працаўнік, галава, верталёт, галубцы, фіялетавы, жывот, плячо, гультай, каза.

Запішыце ў алфавітным парадку пяць назоўнікаў, якія б мелі значэнне ‘месца, дзе штосьці расло’.

Прачытайце сказы. Замест тлумачэння слоў, што пададзена ў дужках, запішыце ў пачатковай форме словы, якія адпавядаюць прыведзеным значэнням.
            1. Над зацягнутым (1. зялёнай паверхняй з водарасцей, якой пакрываецца застаялая вада) і (2. жабінай ікрой) берагам сажалкі да самай вады схіліліся старыя дуплаватыя вербы. Да самых местачковых хат падышла паводка, заліла (3. лугі у пойме ракі) і грады, двары і нізкія вуліцы, (4. месца каля вёскі, дзе пасецца жывёла, птушка) і зарэчныя лугі, далёкія (5. наносны пясчаны пагорак), затапіла астравы, лазнякі і алешнікі, далёкія дубы па самую макаўку стаяць у вадзе (С. Грахоўскі).

Сярод прапанаваных слоў ёсць чатыры, якія абазначаюць даўнія беларускія меры антрапаметрычнага паходжання. Выпішыце гэтыя словы і ўкажыце, якое значэнне яны мелі ў старабеларускай мове.
            Шнур, прут, вярста, локаць, загон, валока, сажань, міля, цаля, бочка, вядро, кварта, пядзя, тузін, кош, кубел, чвэрць, пуд.

Выпішыце слова, якое мае значэнне ‘чалавек, які ненавідзіць усё англійскае’: англаман, англасакс, англафіл, англафоб, англіцызм.

У правы слупок табліцы запішыце словы-паронімы, якія адрозніваюцца ад папярэдніх толькі адной літарай.

адвячорак

бацькаўскі

гумар

бялізна

адолець

вечка

пачуванне

вышка

акраец

газ


Шматслоўе – адна з самых распаўсюджаных памылак журналістаў. Выпішыце з кожнага сказа па адным лішнім (збыткоўным) слове. Патлумачце свой выбар.
1. На базе спартыўна-аздараўленчага комплексу БДУ “Брыганціна” завяршыла сваю работу “Зімовая школа студэнцкай журналістыкі”, дзе павышалі кваліфікацыю 200 прадстаўнікоў студэнцкіх газет. 2. Вучні проста засыпалі старшыню журы алімпіяды пытаннямі. 3. Раніцай адбылася прэс-канферэнцыя з удзелам міністра адукацыі і рэктара БДУ. 4. Усё прагрэсіўнае чалавецтва свету падтрымала мірную ініцыятыву нашай дзяржавы. 5. За якія дзесяць хвілін рэдкі дождж змяніўся праліўным ліўнем.

Выявіце і выпраўце арфаграфічныя або граматычныя памылкі. Запішыце сказы ў адпаведнасці з нормамі.
1. У Дзятлава ў гонар воінаў інтэрнацыаналістаў на пьедыстал пастаўлены БМП. 2. Бясконцыя войны вяла ВКЛ з асманскай імперыяй. 3. Шэраг карцін мастака захоўваюцца ў нацыянальным мастацкім музее. 4. БДУ зьяўляецца вядучым ВНУ нашай краіны. 5. З 1957 г. вялося будаўніцтва Солігорска, дзе каля водасховішча Случ было створана тры жылых раёна.

Выявіце словы, якія ўжываюцца у значэннях, не ўласцівых ім. Замяніце гэтыя словы такімі, каб сказы не супярэчылі літаратурнай норме. Запішыце.
            1. Многія студэнты і школьнікі з вялікім жаданне займаюцца ў спартыўных секцыях і гуртках мастацкай самадзейнасці. 2. Распачалася дуэль паміж шаснаццаццю камандамі на Кубак Еўропы па футболе. 3. Перад выпускнікамі вну стаіць дылема ўладкавання на працу. 4. Паводле слоў прэзідэнта, прыярытэт будзе аддавацца тым праектам, якія будуць улічваць спецыфіку мясцовага рэгіёна. 5. Майстэрня праводзіць рэстаўрацыю адзення.

Выявіце збыткоўныя (таўталагічныя) канструкцыі. Патлумачце, па якой прычыне ўжыванне кожнага выраза ў літаратурным маўленні нават у стылістычных мэтах не можа быць апраўданым.

            1. Тэхнічныя сродкі дазваляюць сёння вывучаць глыбокую бездань сусветнага акіяна. 2. Бабуля зайшла ў бліжэйшую краму, дзе набыла буханку чорнага хлеба, кілаграм цукру, кансервы і пернікі да гарбаты. 3. На дарозе ў хуткім часе паказалася кавалькада коннікаў. 4. Сабака пакусаў дзяўчынцы далонь рукі. 5. Падчас гітлераўскай ваеннай акупацыі на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі шматлікія патрызанскія атрады.